Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 567 тыс. чалавек забітымі

22.07.2024 08:58
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдат запускае дрон крыніца: Генштаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 50 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 567 тыс. 670 чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 8 тыс. 284 танкі, больш за 15 тыс. 980 бронемашын, больш за 16 тыс. 630 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 123 РСЗА, 2 тыс. 400 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 362 самалёты і 326 верталётаў.

вс